На правядзенне парламенцкіх выбараў у Беларусі плануецца выдаткаваць каля Br23 млн. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БелТА.

Яна ўдакладніла, што гаворка ідзе і пра выбары ў Палату прадстаўнікоў, і пра выбары ў Савет Рэспублікі. Фінансаванне сёлета ў параўнанні з парламенцкай кампаніяй 2016 года павялічылася на Br1 млн. «Гэта звязана з ростам сярэдняй заработнай платы па краіне», - патлумачыла яна. 

Цяпер афіцыйна: парламенцкія выбары прызначылі на 17 лістапада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0