Алесь Петрашкевіч. Крыніцы і каламуць. Успамінальны аповед. Мінск: Медысонт. - 2008. 415с., 300 ас.

Аўтару гістарычнай трагедыі «Приласкать и уничтожить» пра стварэнне БНР, драматургу і пісьменніку, Алесю Петрашкевічу ёсць што распавесці.

Як чалавеку, які хлапчуком стаяў перад расстрэлам, калі немцы, помсцячы за скінуты партызанамі цягнік, хацелі расстраляць жыхароў найбліжэйшай вёскі. Як сведку эпохі – рэктар мінскага Інстытуту культуры і загадчык аддзелу культуры ЦК КПБ ён як ніхто іншы добра ведае суплёты машэраўскай палітыкі ў дачыненні да культуры і беларушчыны. Як навукоўцу, аднаму з рэдактараў Беларускай савецкай энцыклапедыі, стваральніку ўнікальнай, 140-томнай, кніжнай серыі «Памяць», якая занатавала ваенную хроніку ва ўсіх раёнах Беларусі.

Літаратуразнаўца Арсень Ліс лічыць Петрашкевічавы ўспаміны адной з найлепшых кніг, што з’яўляліся ў беларускай мемуарыстыцы за апошнія гады. «Алесь Лявонавіч надта праўдзіва, рэалістычна перадаў атмасферу пасляваеннай і машэраўскай Беларусі. Падзеі грамадскага жыцця пададзеныя вельмі крытычна: чыноўнікі такія, якія яны ёсць, камсамольскі рух — без прыхарошванняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?