Тэры Брэзьер

Тэры Брэзьер

У бальніцы англійскага горада Лестэр пацыенту замест аперацыі на мачавым пухіры памылкова зрабілі абразанне, за што ён атрымаў кампенсацыю ў 20 тыс. фунтаў (каля $24 тыс.), піша bbc.com.

Летам мінулага года Тэры Брэзьер прыехаў у Лестэрскую бальніцу, дзе яму павінны былі ўкалоць планавую ін'екцыю ботаксу ў мачавы пухір.

Але нешта пайшло не так, і пасля працэдуры лекары сказалі: «Выбачайце, але мы вам зрабілі абразанне». Бальніца таксама прынесла «шчырыя і глыбокія прабачэнні».

«Я быў агаломшаны. Я не мог паверыць у тое, што мне казалі», - сказаў ён.

Інцыдэнт назвалі медыцынскай памылкай. Паводле мясцовага сайта Local Democracy Reporting Service, усяго ў бальніцы ў 2018 годзе было дапушчана восем памылак.

Пацярпелы вырашыў звярнуцца ў суд. Брэзьер распавёў: «У гэтым ёсць нешта пацешнае, але не будзем забываць і пра сур'ёзнае. З кім-небудзь магло здарыцца і горшае. Напрыклад, ампутавалі б не тую частку цела».

Галоўны лекар бальніцы Эндру Фурлонг заявіў: «Мы вельмі сур'ёзна падыходзім да падобных інцыдэнтаў. Было праведзена дбайнае расследаванне, каб атрымаць урокі і зрабіць усё магчымае і каб надалей не дапусціць паўтарэння падобнага. Хоць грошы не змогуць выправіць тое, што здарылася, але, мы спадзяемся, гэтая сума стане нейкай кампенсацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0