Каманда сацсеткі патлумачыла, што з часам лайкі ператварыліся ў мерку якасці кантэнту, піша tjournal.ru.

Карыстальнік «Укантакце» Міхаіл Пляскін звярнуў увагу, што ў некаторых пастах не адлюстроўваецца колькасць пастаўленых лайкаў. У тэхпадтрымцы сацсеткі Міхаілу адказалі, што ён трапіў у тэставую групу невялікага эксперыменту.

Ва «Укантакце» TJ растлумачылі, што тэстуюць адсутнасць лайкаў для невялікай аўдыторыі, каб праверыць, як змяняецца стаўленне карыстальніка да зместу паста.

«Стаўленне да лайка за гады змянілася. Раней яны былі пра камунікацыю паміж аўтарам і чытачом, але з цягам часу іх сталі ўспрымаць як мерку якасці кантэнту. У рамках эксперыменту мы хочам праверыць, як змены паўплываюць на ўцягнутасць карыстальнікаў.

Пакуль у тэставанні ўдзельнічае невялікая аўдыторыя», - паведамілі ў тэхпадтрымцы.

У красавіку СМІ паведамлялі аб тэставанні падобнай функцыі ў Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0