Авіякампанія «Белавія» плануе ў канцы жніўня запусціць у тэставым рэжыме продаж тавараў duty free на сваіх самалётах.

Старт продажаў плануецца з канца жніўня. Першы час паслугу выпрабуюць на рэйсах у Анталію, Амстэрдам, Стамбул, Ларнаку, Мілан і Барселону. Далей кампанія плануе планамерна павялічваць колькасць напрамкаў, дзе будуць прадстаўлены ўсе тавары бяспошліннага гандлю.

Што тычыцца прадукцыі, якую пасажыры змогуць купіць на борце самалёта, то гэта будуць цацкі, снэкі, напоі, тытунь. Расплаціцца за іх можна будзе толькі гатоўкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0