Мінскае «Тарпеда» спыніла выступленне ў элітным дывізіёне футбольнага чэмпіянату.
Сваё рашэнне дырэктар «аўтазаводцаў» Андрэй Салангін сфармуляваў у афіцыйным лісце на адрас федэрацыі футбола. «Тарпеда» добраахвотна адмаўляецца ад далейшых выступаў у межах чэмпіянату ў сувязі з фінансавымі праблемамі.
Пытанне пра далейшы лёс каманды будзе разгледжана на Выканкаме федэрацыі.





