Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў лідараў краін «нармандскай чацвёркі» (Расія, Францыя, Германія і Украіна) як мага хутчэй правесці перамовы па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
Ён нагадаў, што ў аўторак чацвёра ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі ў Данецкай вобласці ад абстрэлаў з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.
Па словах Зяленскага, гэты інцыдэнт накіраваны на падрыў бягучага перамір'я і перамоўнага працэсу.
«Украіна шчыра імкнецца да міру. Сёння ўвесь свет убачыў, хто менавіта міру не хоча», — напісаў прэзідэнт.





