Сенат Італіі падтрымаў пастанову, якая прадугледжвае штрафы да 1 мільёна еўра дабрачынным арганізацыям, якія ратуюць мігрантаў у Міжземным моры, паведамляе Reuters.
Указ узмацняе санкцыі ў дачыненні да судоў дабрачынных арганізацый, якія імкнуцца даставіць выратаваных у Міжземнамор'і мігрантаў у Італію.
Дакумент ужо быў прыняты ніжняй палатай парламента і цяпер ён стане законам.
Міністр унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні вядомы сваёй антымігранцкай палітыкай і шматлікімі адмовамі прымаць судны з нелегаламі ў партах Італіі.





