Санітарка ў Магілёве скрала некалькі бланкаў лісткоў непрацаздольнасці, каб дапамагчы знаёмаму, піша mogilevnews.by.

34-гадовая санітарка адной з устаноў аховы здароўя, прыбіраючы ў кабінеце лекара, звярнула ўвагу на бланкі строгай справаздачнасці, якія ляжалі ў адчыненым сейфе. Яна ўспомніла, як ёй нядаўна скардзіўся знаёмы, які прагуляў некалькі дзён і не пайшоў на працу. Губляць месца ён не хацеў і думаў, што зрабіць, каб яго захаваць.

Дастаўшы з сейфа восем бланкаў, магілёўка паставіла штамп-клішэ арганізацыі аховы здароўя і сышла з кабінета. Пасля аддала бланкі непрацаздольнасці свайму знаёмаму, які падзякаваў сяброўцы за кемлівасць.

Малады чалавек не падазраваў, што свайму начальству даў бальнічны лісток, які выдаюць толькі цяжарным жанчынам.

Кіраўнік арганізацыі звярнуўся ў міліцыю. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?