На сустрэчы 6 жніўня, дзе абмяркоўвалася будаўніцтва басейна і нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, Лукашэнка раскрытыкаваў спартсменаў.
Фота: president.gov.by.
На думку Лукашэнкі, футбол у Беларусі з'яўляецца народным відам спорту і спортам нумар адзін, якім займаецца больш за ўсё людзей.
— І не мець выключна футбольнага нацыянальнага стадыёна, дзе будзе выступаць нацыянальная зборная, гуляць найлепшыя нашы клубы, праводзіцца матчы міжнароднага ўзроўню, гэта нядобра, - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што ў нас нядрэнная школа плавання.
— Шчыра кажучы, у футбол мы гуляць не ўмеем, плаваць развучыліся. Але гэта асобная размова ў мяне будзе з профільнымі міністрамі і іншымі спартыўнымі арганізацыямі, — дадаў Лукашэнка.





