Самалёт з тур-камандай амерыканскай спявачкі Pink загарэўся падчас экстранай пасадкі ў аэрапорце дацкага горада Тырструп, паведамляе БелТА са спасылкай на DR.
У той момант на борце прыватнага паветранага судна Cessna 560XL, які ляцеў у Данію з Осла, знаходзіліся дзесяць чалавек. Артысткі сярод іх не было.
Ніхто не пацярпеў. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0