У Гродне з удзелам АМАПу затрыманы мужчына 1982 года нараджэння, які займаўся сутэнёрствам. Ён трапіў у поле зроку аддзяленнямі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС падчас маніторынгу інтэрнэту. Мужчына прапаноўваў за грошы скарыстацца інтымнымі паслугамі: маўляў, за аплату ягоная 27-гадовая знаёмая падорыць блізкасць, піша УУС Гродзеншчыны.

Спачатку міліцыя затрымала «жрыцу кахання». Яна патлумачыла, што пазнаёмілася з мужчынам у сацыяльнай сетцы ў групе па пошуку працы. Там ён прадставіўся дырэктарам фірмы.

Грамадзянін прапанаваў дзяўчыне за грошы аказваць інтымныя паслугі кліентам, якіх сам шукаў. Заробленае дзялілі пароўну паміж сабой. Дзяўчына патлумачыла, што займацца прастытуцыяй яе падштурхнула цяжкае матэрыяльнае становішча.

Было высветлена, што гэты ж мужчына прыцягнуў да прастытуцыі яшчэ як мінімум дзвюх жанчын, і не менш за дзесяць чалавек скарысталіся іх паслугамі. Дзяўчат і кліентаў для іх ён шукаў праз інтэрнэт, заробак дзялілі напалову.

Затрыманы віну прызнае. Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0