Напярэдадні пра 42-гадовага мужчыну напісалі СМІ ва ўсім свеце: усё з-за незвычайнай спробу ўцёкаў, піша bbc.com

На відэа, знятым на тэрыторыі турмы, відаць, што ён пераапрануўся ў вопратку сваёй дачкі, якая прыйшла яго адведаць, а на галаву адзеў сіліконавую маску і парык.

Клаўвіна «Карантыш» да Сілва быў верхаводам злачыннага фарміравання і абвінавачваўся ў гандлі наркотыкамі. Яго прысудзілі да 73 гадоў і 10 месяцаў турмы.

У аўторак цела да Сілва знайшлі ў камеры турмы ў Рыа-дэ-Жанейра, куды яго перавялі адразу пасля няўдалай спробы ўцёкаў. «Карантыш» знаходзіўся ў адзіночнай камеры.

У 2013 годзе да Сілву ўжо ўдавалася бегчы з турмы: ён выбраўся на волю праз каналізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0