Аўтамабіль, начынены выбухоўкай, узляцеў на паветра ў сераду раніцай ля ўваходу на тэрыторыю паліцэйскага ўчастка на захадзе Кабула, піша ТАСС. У выніку тэракту пацярпелі 95 чалавек, большасць з якіх мірныя жыхары, у тым ліку жанчыны і дзеці. Адказнасць за выбух узяў на сябе радыкальны рух «Талібан».

Прэм'ер-міністр Афганістана Абдула Абдула назваў напад спробай сарваць падрыхтоўку да выбараў прэзідэнта краіны.

Абдула дадаў, што афганскія ўлады «непахісна адданыя дэмакратычнаму працэсу». «Дазвольце нам вырашаць праблемы шляхам перамоваў, а не з дапамогай тэрарыстычных нападаў», - адзначыў ён.

Прэзідэнцкія выбары ў Афганістане запланаваныя на 28 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0