Фота з суполкі Укантакце «Твой Мінск».
Аптэка гэта знаходзіцца ў вёсцы Возера. У мясцовай амбулаторыі тлумачаць: такі графік працы вось ужо з 2017 года.
«Асноўная аптэкарка сышла ў дэкрэтны водпуск. А гэта з цэнтральнай раённай аптэкі супрацоўнік прыязджае», — расказваюць у вёсцы.
А што, калі камусьці тэрмінова спатрэбяцца лекі ад прастуды ці алергіі? У самім Возеры аптэк больш няма, у мясцовай амбулаторыі сіропы ад кашлю і таблеткі не прадаюць. Бліжэйшыя аптэчныя комплексы — на ФАПах у вёсках Каралёва (гэта ў 3 км) і Дзешчанка (у 5 км).
Старшыня Азёрскага сельсавета Васіль Мардас кажа, што да яго са скаргамі наконт працы аптэкі вясковыя жыхары пакуль не звярталіся.
«Але я чалавек новы, літаральна два месяцы на пасадзе, трэба разабрацца», — пракаментаваў ён.





