Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 6 жніўня разгледзела некаторыя пытанні, сярод якіх — дэклараванне грошай на мытні.
Калегія ўстанавіла, што пры мытным дэклараванні фізічнымі асобамі гатоўкі неабходна прадставіць дакументы для пацвярджэння яе паходжання, калі сума перавышае 100 тысяч даляраў у эквіваленце.
Нагадаем, цяпер пры перасячэнні мяжы трэба дэклараваць грашовыя сродкі або чэкі, якія перавышаюць 10 тысяч даляраў. Але тлумачыць, адкуль узяліся гэтыя грошы, не трэба.
Рашэнне ўступіць у сілу праз 180 каляндарных дзён з моманту яго апублікавання на сайце камісіі.





