Беларускі ўчастак нафтаправода «Дружба» цалкам ачышчаны ад «бруднай» нафты, паведамляе ТАСС са спасылкай на ААТ «Полацктранснафта Дружба».

Беларусь 19 красавіка паведаміла, што ў нафтаправод «Дружба» паступіла няякасная расейская нафта, у якой ўтрыманне хлорарганікі шматкроць перавышае дапушчальную норму. У выніку транзіт сыравіны ў Еўропу па нафтаправодзе «Дружба» быў спынены. Расійскі аператар нафтаправода «Транснафта» заявіў, што нафта была забруджаная наўмысна. У Расіі распачалі крымінальную справу, па якой праходзяць 13 чалавек. Сітуацыя стала найбуйнейшым нафтавым крызісам у сучаснай расійскай гісторыі.

Забруджванне нафты хлорарганікай прыводзіць да выхаду з ладу тэхналагічнага абсталявання НПЗ. У прыватнасці, хлорарганіка можа прывесці да ўтварэння салянай кіслаты ў нафтаправодзе і, як вынік, карозіі абсталявання. Працяглая перапрацоўка «бруднай» нафты можа прывесці да неабходнасці замены абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0