Міліцыя шукае жанчыну, якая 13 ліпеня а 7-й раніцы каля кавярні на вуліцы Кальварыйскай збіла дзяўчыну, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. На відэа з камеры назірання бачна, як падазраваная цягне сваю ахвяру за валасы, валіць на зямлю і б'е нагой. Адцягвалі яе чатыры чалавекі. 

На выгляд жанчыне, якую цяпер падазраюць у нанясенні цялесных пашкоджанняў, 23-26 гадоў, рост каля 170-175 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя са светлымі канцамі.

Была апранутая ў байку шэрага колеру з рукавамі белага колеру, шэрыя спартыўныя штаны і чорныя камізэльку і красоўкі.

Праваахоўнікі заклікаюць тых, хто пазнае жанчыну на відэа ці мае інфармацыю пра яе, звяртацца ў Маскоўскае РУУС Мінска асабіста (вуліца Грушаўская, 9) або па тэлефоне: 8 (029) 591-63-26, 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0