Амечы Франклін Джэймс Азу — славутасць вучэбкі ў Печах.

Байца Азу мы сустрэлі ў часе наведвання навучальнага цэнтра.

Ён сын беларускі і нігерыйца. Бацька некалі прыехаў працаваць ды застаўся, хлопец гадаваўся ўжо ў Мінску. На пытанне аб разуменні беларускай мовы адказвае: «Так точна!». 

«Я адзіны цемнаскуры салдат на гэты момант у беларускім войску! — сказаў нам Джэймс. — І мне нармальна служыцца, прыкольна. Калектыў у нас талковы: я з усімі добра, і са мной усе добра. З нейкімі праявамі грэблівасці ці дзедаўшчыны я не сутыкаўся. Нават разглядаю варыянт застацца на кантракт, бо войска мне дало нешта карыснае: мне і цікава, асабліва кіраванне, і з такога філасофскага гледзішча шмат што абдумаў. Вось раней я як часам распараджаўся? Ды абы-як. За камп’ютарам сядзеў, гулянкі гуляў. Цяпер я ведаю цану часу, буду самаразвівацца, больш чытаць. Я і так тут чытаю, але максімум у дзень хвілін 40 атрымліваецца, астатні вольны час сыходзіць на іншае», — сказаў нам Джэймс. 

Чытайце таксама: Як змяніліся Печы пасля смерці Коржыча? Відэакамеры ў кожным кутку, сон па 9 гадзін, тэлефоны ў кожнага… ВЯЛІКІ РЭПАРТАЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?