Аляксандра Герасіменя, якая завяршыла кар'еру ў спорце, у інтэрв'ю pressball.by распавяла, што ёй прапаноўвалі пайсці ў палітыку.

- Чую словы гатовага дэпутата.

- Мне, дарэчы, нядаўна прапаноўвалі. Адмовілася. Па-першае, тады яшчэ думала працягваць кар'еру, плюс маленькая дачка, не да гэтага было.

- Спорт і Соня былі адзінымі перашкодамі?

- Мабыць, не. Гэта ўсё ж такі сур'ёзны паварот у жыцці, і яго трэба было старанна абдумаць. Для такой працы трэба мець пэўны склад розуму. Умець узаемадзейнічаць з сістэмай.

- Для цябе гэта непрымальна?

- Якраз я люблю падпарадкоўвацца агульным правілам. Без гэтага нельга, паколькі хаос ні да чаго добрага не прыводзіць. Але правілы павінны быць зразумелымі і вытлумачальнымі з пункту гледжання здаровага сэнсу. Мяне гняце бюракратызм, калі пытанне, якое можна вырашыць за пяць хвілін, патрабуе тыдзень хаджэнняў па кабінетах. Вельмі цаню свой час, і мне не падабаецца, што ён сыходзіць у нікуды, - сказала Герасіменя.

Герасіменя абвясціла пра завяршэнне кар'еры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0