Пяць чалавек загінулі ў чацвер вечарам у выніку страляніны ў зале гульнявых аўтаматаў у Пуэнтэ-Альта, прыгарадзе чылійскай сталіцы Сант'яга, паведамляюць інфармагенцтвы.

Страляніну па наведніках гульнявой установы распачаў невядомы мужчына, які ўвайшоў туды. Паводле паліцыі, зламыснік стрэліў не менш як 42 разы. Як мяркуецца, прычынай стаў канфлікт, які адбыўся незадоўга да гэтага каля ўстановы.

Нападніка шукаюць. Праваахоўнікі не выключаюць, што ў яго маглі быць саўдзельнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0