У мінулыя выходныя італьянскіх жыхароў напалохала фура з літоўскімі нумарамі: яна віхляла па дарозе на узарваных колах. Высветлілася, што кіроўца грузавіка - п'яны беларус, піша tut.by са спасылкай на італьянскія СМІ.

Фота: ciaocomo.it.

Фота: ciaocomo.it.

Інцыдэнт адбыўся 3 жніўня ў паўночнай Італіі. Па дарозе паміж невялікімі мястэчкамі ехаў грузавік з літоўскімі нумарамі, які вельмі небяспечна хістаўся з боку ў бок. А ў горадзе Луратэ-Качывіа ў вялікагруза і зусім выбухнулі колы. Яны накруціліся на абады, але фура ехала так яшчэ некалькі кіламетраў.

Калі вялікагруз заблакавала паліцыя, з кабіны выйшаў малады кіроўца. Выглядаў ён спалоханым. Высветлілася, што гэта грамадзянін Беларусі, ён быў п'яны: узровень алкаголю ў пяць разоў перавышаў дапушчальную мяжу.

Фота: ciaocomo.it.

Фота: ciaocomo.it.

У яго канфіскавалі правы, але самога па рашэнні пракурора не арыштавалі - бо людзі не пацярпелі. Фуру адагналі на стаянку, адкуль яе забрала літоўская кампанія, на якую працаваў кіроўца.

Фота: ciaocomo.it.

Фота: ciaocomo.it.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0