Выбары ў парламент пройдуць у Беларусі ў лістападзе 2019 года. Гэтая дата скарачае на дзесяць месяцаў чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў.

Згодна з Канстытуцыяй, тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — чатыры гады. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць датэрмінова спынены пры адмове ў даверы ўраду, выказванні вотуму недаверу ўраду або двухразовай адмове ў дачы згоды на прызначэнне прэм'ер-міністра. Таксама паўнамоцтвы парламента могуць быць датэрмінова спынены на падставе заключэння Канстытуцыйнага суда ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння палатамі парламента Канстытуцыі.

«Прэзідэнт датэрмінова спыняе паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў, не маючы на ​​тое прадугледжаных Канстытуцыяй падстаў», — упэўнены аўтар скаргі.

Малады чалавек лічыць, што перанос выбараў амаль на год раней закранае яго права быць абраным — стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можна толькі з 21 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
11.02.1991 / 21:54
Подрастает молодежь и это радует
0
Каментатар / Адказаць
31.07.2007 / 20:14
Дзіўна, што скаргу падае нейкі хлопец, а не юрыдычныя аддзелы палітычных партыяў.

Апазіцыя старое фармацыі разгромленая ды капітулявала?
1
Каментатар / Адказаць
21.07.1970 / 01:18
Не адныя інтэрнэт-змагары сярод моладзі
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру