У Маскоўскі РУУС г. Мінска звярнуўся малады чалавек з заявай аб тым, што ў яго з банкаўскай карткі знікаюць грошы, піша ГУУС Мінгарвыканкама. Сваю карту ён нікому не перадаваў і асабістыя звесткі з яе не выдаваў. Аднак успомніў, што, жывучы ў інтэрнаце, мог перыядычна пакідаць яе ў пакоі.

Аператыўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій высветлілі, што карта прывязаная да акаўнта анлайн-казіно, уласнікам якога аказаўся 19-гадовы сусед пацярпелага па інтэрнаце.

Сусед прызнаўся, што ў адзін з дзён, калі пацярпелы пайшоў па справах, ён зайшоў у яго пакой і сфатаграфаваў банкаўскую картку, што ляжала на стале. А пасля прывязаў да свайго акаўнта анлайн-казіно і неаднаразова выкарыстаў, каб ставіць стаўкі і гуляць.

Агульная сума шкоды склала каля 500 рублёў. Матэрыялы праверкі перадалі ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0