У Мінскім абласным судзе працягваецца разгляд другой справы ў дачыненні да экс-кіраўніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча і экс-дырэктара камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна Браніслава Росліка.

У чацвер было агучана, што супрацоўнікі камбінатаў школьнага харчавання Ленінскага, Маскоўскага і Заводскага раёна, якія праходзяць па справе, пісалі на імя памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнкі лісты. Яны скардзіліся на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў дзяржбяспекі.

«Вынікі разгляду звароту названых асоб даложаны ва ўстаноўленым парадку кіраўніку дзяржавы», — заявіў суддзя.

Копіі зваротаў далучаныя да матэрыялаў справы.

Паводле інфармацыі tut.by, супрацоўнікі сталовак і КШХ у сваіх лістах скардзіліся на супрацоўнікаў Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. «Супрацоўнікі паводзілі сябе быццам багі з Алімпа», пісалі яны. У прыватнасці, кадэбісты казалі выкліканым на допыт, што дырэктар КШХ Ленінскага раёна жывым з турмы не выйдзе.

Сярод іншых скаргаў — допыты ў жорсткіх умовах, маральны ціск з тым каб агаварыла Росліка, запалохванне кайданкамі і зброяй, затрыманнем мужа і жонкі (у некаторых у сістэме працавалі некалькі членаў сям'і) і перадачай дзяцей органам апекі.

«Пасля затрымання Браніслава Росліка супрацоўнікі КДБ праехалі па сталовых і пагражалі загадчыкам вытворчасцю - патрабавалі пацвердзіць, што Росліку перадавалі грошы. Казалі, што ён прызнаўся і пагражалі арыштам у выпадку адмовы пацвердзіць перадачу», - гаворыцца ў адным з лістоў.

Грамадзянам Украіны, уцекачам з Луганскай вобласці, у КДБ пагражалі дэпартацыяй.

«Паводзілі сябе груба, упіваліся сваёй уладай», - скардзяцца працаўнікі КШХ.

Пры гэтым некаторыя таксама паказвалі, што супрацоўнікі КДБ «увялі ў зман прэзідэнта, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, што кормім дзяцей адкідамі».

Пра тое, ці прынятыя нейкія меры і што паказалі праверкі скаргаў, у судзе не пазначылі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Каментатар / Адказаць
08.12.1998 / 09:08
Adčuvajecca škola...
5
Каментатар / Адказаць
24.04.2011 / 21:51
Бедные несчастные. Да я бы вас на такое питание на год посадил, вместо наказания)
3
Каментатар / Адказаць
12.09.1971 / 03:48
Кто ворует у детей вообще самое жалкое ничтожество
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру