«У Доме друку - эвакуацыя. Быццам бы знайшлі міну. Работнікаў распусцілі», - паведамілі TUT.BY відавочцы. Інфармацыю пацвердзілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«Пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ па адрасе праспект Незалежнасці, 79 будаўнікі выявілі прадмет, падобны да снарада», — распавялі ў міліцыі.
На месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група. Супрацоўнікі міліцыі ўзмацнілі меры бяспекі, у тым ліку на прылеглай тэрыторыі.
Пазней ГУУС паведаміла, што прадметаў, якія б маглі выбухнуць, не знайшлі.