На Валыні ў пункце пропуску «Даманава», памежнікі выявілі нелегалаў.
Аглядаючы рэфрыжэратар, які вёз з Паўночнай Македоніі ў Беларусь нектарыны, выявілі трох пасажыраў, з іх словаў, грамадзян Афганістана, паведамляе unian.net.
«Затрыманых замежнікаў, двое з якіх з'яўляюцца непаўналетнімі, даставілі ў памежнае падраздзяленне для складання працэсуальных дакументаў. У дзеяннях кіроўцы ўгледжваюцца прыкметы злачынства «Незаконная перапраўка асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны».





