У дзень правядзення пратэстнай акцыі ў Маскве, 10 жніўня, Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі правядзе ў горадзе турнір па кіраванні аўтазакамі, паведамляе ТАСС.

У турніры павінны ўзяць удзел кіроўцы падраздзяленняў службы з больш чым 10 рэгіёнаў Расіі, якія «прадэманструюць навыкі манеўравання з перашкодай ва ўмовах горада, веды правіл дарожнага руху і навыкі стральбы».

Турнір нібыта праводзіцца ўжо трэці год запар і прымеркаваны да Дня транспартнай службы крымінальна-выканаўчай сістэмы.

10 жніўня ў Маскве павінна прайсці чарговая акцыя пратэсту супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў гарадскі парламент. Улады Масквы ўзгаднілі мітынг з заяўленай колькасцю ўдзельнікаў у 100 тысяч чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру