Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю The Washington Post прызнаўся, што не ўжывае алкаголь з-за страху, што ён у яго ўцягнецца гэтак жа як яго старэйшы брат Фрэд Трамп. У 1981 годзе брат гаспадара Белага дома памёр на фоне праблем з алкаголем на 42-м годзе жыцця.

Прэзідэнт ЗША паведаміў, што менавіта лёс яго брата падштурхнуў яго да таго, каб абвясціць вайну опіумным прэпаратам, якія сур'ёзна распаўсюджаныя ў ЗША.

«Я не ведаю, што б я рабіў, калі б у мяне не было вопыту лёсу Фрэдзі», — сказаў Трамп.

Брат прэзідэнта хацеў стаць пілотам, не жадаючы працягваць кар'еру ў сямейным бізнэсе, звязаным з нерухомасцю. Фрэд Трамп быў пілотам авіякампаніі Trans World Airlines, аднак ён не змог пабудаваць кар'еру з-за алкагалізму.

«Ён быў такім прыгожым, і я бачыў, што алкаголь зрабіў з ім фізічна, і гэта таксама паўплывала на мяне», — сказаў прэзідэнт ЗША. Ён адзначыў, што баіцца таго, што цяга да алкаголю можа быць абумоўлена генетычна, і таму не ўжывае спіртнога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0