Караблі расійскага флоту праводзяць вучэнні «Шчыт акіяна» з 1 па 9 жніўня ў Балтыйскім моры. Апроч іншага, вучэнні праходзяць у Нарвежскім і Паўночным марах.

Паводле інфармацыі Мінабароны Латвіі, расійскі флот вучыцца блакаваць марскія шляхі, каб ускладніць доступ сіл НАТА да Балтыйскага мора.

У вучэннях бяруць удзел 10 600 вайскоўцаў, 49 ваенных караблёў і 20 караблёў забеспячэння, а таксама больш за 50 вайсковых лятальных апаратаў.

Менавіта з гэтымі вучэннямі звязаная падвышаная актыўнасць расійскіх вайскоўцаў і паветраных судоў у раёне Балтыйскага мора. Напрыклад, учора паблізу мяжы Латвіі заўважылі два знішчальнікі Су-30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0