Масавае адключэнне электраэнергіі адбылося ў пятніцу ўвечары ў некаторых раёнах Лондана і на паўднёвым усходзе Англіі з-за збою ў рабоце нацыянальнай энергасістэмы краіны, піша BBC.

У кіруючай транспартнай сістэмай брытанскай сталіцы кампаніі Transport for London паведамілі, што збой закрануў працу вулічнага асвятлення і святлафораў, а таксама выклікаў перабоі ў рабоце чыгуначнага транспарту.

Кампанія National Rail паведаміла, што цягнікі на некаторых лініях ненадоўга спыніліся з-за адключэння электрычнасці, аднак потым энергазабеспячэнне было адноўлена.

Збой закрануў чыгуначныя лініі, якімі кіруюць кампаніі Thameslink, Southern і Gatwick Express, а таксама некаторыя лініі лонданскай падземкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0