Былы начальнік дэпартамента рэкламы міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Свярдлоўскай вобласці Ігар Разунін, які знік у снежні 2018 года напярэдадні чарговага пасяджэння суда па сваёй крымінальнай справе, быў затрыманы пры спробе перасекчы мяжу з Беларуссю. Як распавяла Znak.com яго жонка Яна Разуніна, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА ў Гомелі.

Па словах жанчыны, яе мужа затрымалі на падставе таго, што ён быў аб'яўлены ў вышук, а таксама завочна арыштаваны ў Расіі. «Я даведалася пра тое, што яго затрымалі, 8 чэрвеня. Яму далі магчымасць здзейсніць званок, каб сказаць. Ад яго гэта і даведалася, што ён спрабаваў перасячы мяжу з Украінай, каб запытаць там палітычнага прытулку, але, на жаль, яму не ўдалося гэтага зрабіць. Гэтыя паўгода мы сувязь не падтрымлівалі», — распавяла Яна Разуніна.

Зараз, па яе словах, з Разуніным падтрымлівае сувязь ягоны адвакат. Наколькі яна ведае, Расія яшчэ не накіравала ў Беларусь пакет дакументаў аб экстрадыцыі экс-чыноўніка. Сам Ігар Разунін падаў прашэнне аб палітычным прытулку ў Беларусі, але, як прызнаецца яго жонка, «шанцаў мала».

Разуніна затрымалі 22 снежня 2016 года ў яго працоўным кабінеце. Па версіі следства, грошы, якія знайшлі ў шафе кабінета, Разуніну паклаў пасярэднік, які дзейнічаў ад імя хабарадавальніка — аднаго з рэкламшчыкаў Екацярынбурга. Пры гэтым прамой перадачы грошай Разуніну не было, кіраўнік дэпартамента рэкламы не датыкаўся да грошай.

Ігару Разуніну прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару. Пазней было дададзена абвінавачанне ў атрыманні хабару, звязанае з групай асоб, якія вялі розную гаспадарчую дзейнасць. Сам Разунін і яго абарона аспрэчваюць дачыненне чыноўніка да злачынства.

3 снежня, напярэдадні чарговага пасяджэння суда, Ігар Разунін знік. З тых часоў пра яго нічога не было вядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

32
Каментатар / Адказаць
16.04.1981 / 14:06
Назад его вернуть, предателя. Решил биндеровцам сдаться!
0
Каментатар / Адказаць
24.07.1977 / 05:40
начальнік дэпартамента рэкламы міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Свярдлоўскай вобласці. Божа мой, колькі пустых дурных пасадаў прыдумалі. Шышкі на пустым месцы.
0
Каментатар / Адказаць
05.06.2004 / 23:39
Наворова, посиди на дорожку
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру