Расійская армія ў рамках авіяшоу «Авіямікс» на палігоне Дубровічы ў Разанскай вобласці ўпершыню прадэманстравала публіцы знішчальнікі МіГ-31К з гіпергукавым авіяцыйным комплексам «Кінжал».
Пра новую ракету прэзідэнт Расіі Пуцін упершыню паведаміў у пасланні 1 сакавіка 2018 года.
Прэзідэнт Расіі адзначаў, што «Кінжал» можа дасягнуць цэлі «за лічаныя хвіліны», хуткасць палёту снарада ў дзесяць разоў перавышае хуткасць гуку, далёкасць палёту — 2 тысячы кіламетраў. Таксама ракету можна абсталяваць ядзернай боегалоўкай.