«Мінскпраект» завяршае распрацоўку канцэпцыі добраўпарадкавання і эстэтызацыі праспекта Незалежнасці на ўчастку ад Галоўпаштамта да плошчы Перамогі, перадае «Мінск-Навіны». Пра гэта паведаміў падчас жывой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Ён удакладніў, што трэба будзе акультурыць гэты ўчастак галоўнага праспекта горада з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў. Для гэтага ў тым ліку актыўна вывучаецца замежны вопыт эстэтызацыі падобных прастор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0