Такія звесткі падае расійскі праваабарончы партал ОВД-Инфо. Паводле яго інфармацыі, 10 жніўня ў Маскве затрымалі 256 чалавек, у Санкт-пецярбургу — 79, у Растове — 13, у Бранску і Сыктыўкары — па 2 чалавекі.
Увесь дзень у дзясятках гарадоў Расіі праходзілі акцыі за сумленныя выбары. У цэнтры ўвагі — не толькі скандал з нядопускам апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу і падобныя гісторыі ў іншых рэгіёнах, але і адміністрацыйны і крымінальны пераслед удзельнікаў папярэдніх акцый за сумленныя выбары, гвалт паліцыі, актывізацыя іншых афіцыйных ведамстваў.
0
0
0
0
0
0