Ад пачатку года былі пакараныя 200 000 кіроўцаў, якія ехалі на аўтамабілях без тэхагляду.

Аб прамежкавых выніках узмоцненай праверкі аўтамабіляў паведамляе tvr.by.

У гэту дэкаду міліцыя ўзмоцнена адсочвае тых, хто ездзіць без тэхагляду. Такіх кіроўцаў становіцца ўсё больш. За 7 месяцаў гэтага года колькасць выдадзеных дазволаў на транспарт скарацілася на 8%.

Шмат у чым на сітуацыю паўплывала ўвядзенне так званага дарожнага збору. Яго трэба плаціць абавязкова пры праходжанні тэхагляду.

Штраф за няпройдзены тэхагляд складае ад 1 да 3 базавых велічынь (25,5—76,5 рубля), паўторна — ад 2 да 5 БВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0