Сёлета Брэст святкуе вялікі юбілей — тысячагоддзе. Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае выправіцца на святкаванне разам у кампаніі шыкоўнага гіда Паўла Каралёва.
Трапіўшы ў Брэст раніцай, перш-наперш скіруемся да крэпасці.
Брэсцкая крэпасць — мясціна, якую варта наведаць у Беларусі, і самы буйны турыстычны аб'ект у Брэсце. Зробім аглядную экскурсію па тэрыторыі крэпасці.
Абед. Будзе час на абед у кавярні (па жаданні) ці на самастойны абед. Падсілкаваўшыся, набраліся энергіі крочыць далей. Нас чакае Музей выратаваных каштоўнасцей.
Гэта адзіны ў Беларусі музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя брэсцкімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.
А пасля нас чакаюць святочныя мерапрыемствы! А таксама — пешаходная экскурсія па горадзе, шпацыр па Савецкай, наведванне кірмаша, удзел у традыцыйнам запальванні ліхтароў, вольны час…
Вяртаемся ў Мінск поўныя ўражанняў ад наведвання тысячагадовага Брэста каля 00.30.
Цана ўдзелу: 70 руб. (дадаткова аплачваецца абед).
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713





