Выбух, які адбыўся раніцай 8 жніўня на ваенным палігоне пад Северадзвінскам (Архангельская вобласць), адбыўся ў ходзе выпрабавання «перспектыўнага паскаральніка» на вадкасным ракетным рухавіку з «атамнай батарэйкай» і не звязаны з работамі па ракеце «Буравеснік», сцвярджаюць расійскія «Известия».

Магчымасці праверыць гэтую версію «Известий» няма.

Газета, спасылаючыся на крыніцы ў Мінабароны Расіі, двух суразмоўцаў у абаронна-прамысловым комплексе і экспертаў, піша, што такая «атамная батарэйка» прызначана для замены традыцыйнага акумулятара, які забяспечвае тэрмастатычнасць (пастаянную тэмпературу паліва, акісляльніка і ўсіх сістэм паскаральніка) і ініцыяцыю (мікравыбух пасля змешвання кампанентаў паліва) рухавіка.

Раней паведамлялася, што інцыдэнт, які здарыўся на ўзбярэжжы Белага мора, можа быць звязаны з выпрабаваннямі элементаў перспектыўнай гіпергукавай ракеты «Цыркон» або з нізкалётнай малазаўважнай крылатай ракетай глабальнай далёкасці «Буравеснік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0