ДТЗ адбылося ўвечары 15 жніўня на вуліцы Ляшчынскага, паведамляе прэс-служба міліцыі ў сваім тэлеграм-канале.
Двое пешаходаў (як мяркуецца, у нецвярозым стане) выйшлі з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на пешаходны пераход. 30-гадовая кіроўца «Таёта Раў 4», што ехала з невялікай хуткасцю, па словах відавочцаў не заўважыла мужчын і здзейсніла наезд на іх.
Адзін пешаход з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны.