fcbate.by

fcbate.by

У 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы БАТЭ прайшоў «Сараева» і сустрэнецца з казахстанскай «Астаной».

Гульні пройдуць 22 жніўня ў Нур-Султане (пачатак у 17:00 па беларускім часе) і 29 жніўня на Барысаў-Арэне (20:00).

Пераможца трапіць у групавы раўнд Лігі Еўропы.

БАТЭ ні разу не перамагаў у рамках еўракубкаў клубы з Казахстана. У 2016 годзе двойчы не змог адолець менавіта «Астану» (2:2, 0:2), а ў 2013 годзе саступіў «Шахцёру» з Караганды (0:1, 0:1).

Відаць, прыйшоў час гэту традыцыю ламаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0