Мінулы тур не сказаць, каб быў насычаным на сенсацыі, але быў багатым на галы, а лёс двух матчаў быў вырашаны ўжо ў дададзены час. Так, «Славія» вырвала нічыю ў Жодзіне, а мінскае «Дынама» — перамогу ў дэрбі з «Мінскам».
Футбалісты «Шахцёра» святкуюць перамогу над «Нёманам» з фанатамі. Фота: ФК «Шахцёр».
Што датычыцца галоў, то ажно сем пабачылі гомельскія аматары футболу (але наўрад ці іх гэта парадавала, бо «Гомель» прайграў «Слуцку» — 3:4), шэсць мячоў «Шахцёр» забіў «Нёману», БАТЭ разграміў «Энергетык-БДУ» — 4:1, а згаданае вышэй мінскае дэрбі скончылася з лікам 3:2.
Праз перанос гульні «Дынама-Брэст» — БАТЭ праграма 18-га тура складаецца толькі з шасці матчаў, і хацелася б спадзявацца, што яны будуць такія ж выніковыя.
«Энергетык-БДУ» — «Гомель»
- 16.08, 18:00. Стадыён ФК «Мінск».
- Каэфіцыенты: «Энергетык-БДУ» (перамога) — 2.68; нічыя — 3.54; «Гомель» (перамога) — 2.41
- Матч першага круга — 0:3
Мы прагназавалі, што дасведчаны трэнерскі штаб «студэнтаў» здолее знайсці замену Уладзіславу Васільеву, але пасля пераезду казахстанца ў Брэст «Энергетык» прайграў два матчы. Становіцца трывожна за сімпатычную каманду.
Трывога ж за «Гомель» стала ўжо нашым перманентным станам. Здаецца, у Аляксея Мяркулава тытанавыя нервы, бо трываць нелюбоў заўзятараў, няўдалую камандную гульню і заставацца на працоўным месцы можа толькі чалавек кшталту Тэрмінатара.
Прагноз «НН»: Разам з трансферам Васільева знікла і галявая моц «Энергетыка». Але ў Мінск едзе «Гомель», які як даволі шмат забівае, так і прапускае яшчэ больш. Таму даволі звыклы тотал, большы за 2,5.
«Нёман» — «Іслач»
- 16.08, 20:45. ЦСК «Нёман».
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 2.76; нічыя — 3.40; «Іслач» (перамога) — 2.42
- Матч першага круга — 0:1
«Іслач» папярэдні тур прапускала. Каб не паніжаць гульнявы тонус, каманда Віталя Жукоўскага зладзіла спарынг з НФК (экс-«Крумкачамі»). «Ваўкі» мінімальна перамаглі і ў добрым, відаць, стане едуць у Гродна.
У «таварняку» з НФК за «Іслач» дэбютаваў Аляксандр Глеб. Фота: ФК «Іслач».
Гарадзенцы, відавочна, адчуваюць куды менш станоўчыя эмоцыі — пасля вылету з Кубка «Нёман» атрымаў яшчэ і 0:6 у матчы чэмпіянату.
Прагноз «НН»: Мяркуем, што «Іслач» пераможа.
«Славія» — «Дняпро»
Абедзве каманды на працягу апошніх пяці тураў не ведаюць перамог. Калі «Дняпро» пяць тураў выключна прайграе, то ў мазырчукоў становішча крыху лепшае: тры матчы скончыліся ўнічыю.
Прагноз «НН»: Няўдалыя вынікі адбіліся на месцы «Славіі» ў табліцы — мазырчукі ўжо адзінаццатыя. Магілёўцам жа трэба набіраць турнірныя балы, каб выбірацца з падвала. Таму прагназуем асцярожны матч з малой колькасцю галоў — тотал, меншы за 2,5.
«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ»
Як «гараджане», так і «аўтазаводцы» згубілі балы ў канцоўках матчаў мінулага тура.
Што яшчэ яднае мінчукоў і жодзінцаў — дык гэта серыі без перамог. У «Мінска» яна склала чатыры гульні, у «Тарпеда» — на адну менш.
Прагноз «НН»: Мяркуем, што жодзінцы выйдуць вельмі зараджанымі на перамогу і змогуць яе атрымаць. Таму ставім на перамогу «Тарпеда».
«Гарадзея» — «Дынама-Мінск»
Апошнія два сезоны «Гарадзея» і «Дынама» стабільна выйграюць па адным матчы адзін у аднаго.
У першым крузе на стадыёне «Дынама» перамаглі гаспадары. Па статыстыцы варта цяпер чакаць перамогі «Гарадзеі»?
Прагноз «НН»: Паспрабуем пайсці насуперак статыстыцы і спрагназаваць перамогу «Дынама». У параўнанні з часамі Піліпчука, каманда Гурэнкі дэманструе моцны характар і багаты на забітыя мячы футбол. І каб працягваць прэтэндаваць на медалі, у каманд кшталту «Гарадзеі» трэба перамагаць.
«Слуцк» — «Шахцёр»
Нельга не адзначыць, што «Слуцк», як птушка фенікс, паўстае з попелу — 10 балаў з 12 магчымых у чатырох апошніх матчах. І першая палова табліцы цяпер на адлегласці адной перамогі.
«Шахцёр» здолеў паказаць характар у гульні адказ з «Тарына» — пасля 0:5 нічыю ў Мінску можна лічыць годным вынікам. Цяпер на гарызонце толькі барацьба за чэмпіёнства. І да яе «Шахцёр», здаецца, выдатна гатовы.
Прагноз «НН»: Нягледзячы на тое што «Слуцк» у сваёй гісторыі двойчы перамагаў у «Шахцёра», случчакі звычайна дрэнна гуляюць з топавымі камандамі. Таму ставім на перамогу «Шахцёра».
У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда», ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала «Віцебску». А гульня «Дынама-Брэст» — БАТЭ адбудзецца 25 верасня.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





