Афіцыйная газета Барысаўскага райвыканкама «Адзінства» ўзяла інтэрв’ю ў трэнера па кросфіце Віктара Захар’ева. Гэта першы ў краіне трэнер па фітнэсе ў інвалідным вазку.

На гутарку Віктар прыйшоў у світшоце з Пагоняй. Аднак у выніковым матэрыяле сімвала не стала, застаўся толькі надпіс Belarus. Рашэнне пра гэта прымала журналістка Кацярына Вараб’ёва.

Вараб’ёва актыўна ўдзельнічала ў абмеркаванні гэтага выпадку ў сацсетках. У суполцы «Тыповы Барысаў» яна пісала: «У чым ганьба? У тым, што я запытала дазвол на фоташоп і ён даў дазвол?»

Тым не менш, Вараб’ёва яшчэ ўчора змяніла сваю аватарку Укантакце на выяву герба Пагоня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?