З 12.00 да 17.00 ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада (Мінск, плошча Свабоды) адбудзецца Свята ўкраінскай культуры.

У яго праграме выступленні прафесійных і самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў з Украіны і Беларусі. У фестывалі возьмуць удзел Акадэмічны народны хор Чарнігаўскай абласной філармоніі, джаз-ансамбль BissQwit (Чарнігаў, Украіна), калектывы ўкраінскай грамады Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікі змогуць паласавацца смачнымі стравамі украінскай кухні.

Падчас свята будзе прадстаўлены шэраг выстаў, сярод якіх традыцыйная ўкраінская вышыўка, творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Чарнігаўскай вобласці і г.д. Таксама можна будзе набыць навінкі ўкраінскай літаратуры і кнігі пра Украіну.

У 15 гадзін у двары канцэртнага залу «Верхні горад»(плошча Свабоды, 23 а) адбудзецца адкрыты ўрок украінскай мовы. Выкладачка курсаў украінскай мовы ў Мінску Аксана Ціпліцкая абяцае, што кожны, што яго наведае, загаворыць на «салаўінай» з першага ж занятку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0