Пра ўнікальны выпадак паведаміла прэс-служба Мінздароўя.

Дзяўчынка нарадзілася на 28-ы тыдзень цяжарнасці з масай 790 грамаў. Яна паступіла ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ «Маці і дзіця». Малое з'явілася на свет шляхам кесарава сячэння ў жанчыны з прыроджанай тромбафіліяй.

Ужо з першых хвілін дзіцяці аказвалі спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Сучасныя перынатальныя тэхналогіі аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі даюць такім дзецям чаканы вынік. Дзякуючы высокапрафесійным дзеянням дактароў і медыцынскіх сясцёр РНПЦ удалося стабілізаваць стан малой, навучыць яе нанова дыхаць і абыходзіцца без штучнай сістэмы жыццезабеспячэння.

Далейшае лячэнне было працягнута ў планавым аддзяленні для неданошаных дзяцей, куды дзіця паступіла ва ўзросце 44 дзён з масай 1400 грам.

Тут дзяўчынка знаходзілася разам з мамай і татам, яе лячылі з дапамогай метаду Кенгуру (г.зв. лячэнне скура да скуры). Прычым з нараджэння дзіця знаходзілася на грудным выкормліванні.

У выніку яна была выпісана дадому ва ўзросце два месяцы з масай 1950 грам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0