Старшыні Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера тэрмінова шпіталізавалі для правядзення аперацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе камісіі.

Адзначаецца, што з-за шпіталізацыі Юнкер быў вымушаны перапыніць свой адпачынак у Аўстрыі. Аперацыю па выдаленні жоўцевага пухіра яму правядуць у Люксембургу.

Жан-Клод Юнкер займае пасаду старшыні Еўракамісіі з ліпеня 2014 года. 31 кастрычніка на гэтай пасадзе яго зменіць міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0