Дзве расійскія станцыі маніторынгу радыяцыі спынілі перадаваць даныя праз два дні пасля выбуху ракеты пад Архангельскам, піша The Wall Street Journal.

Выканаўчы сакратар Арганізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (CNBTO) Ласіна Зерба заявіў, што дзве станцыі паблізу спынілі перадаваць даныя праз два дні пасля выбуху.

Гэтыя станцыі маніторынгу, Дубна і Кіраў, з'яўляюцца часткай глабальнай сеткі, якая забяспечвае выкананне краінамі правіл Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, хоць ён яшчэ не быў афіцыйна зацверджаны на міжнародным узроўні.

Зерба паведаміў WSJ, што яго арганізацыя звязалася са станцыямі адносна таго, чаму яны перасталі перадаваць даныя. У адказе яму патлумачылі, што гаворка ідзе толькі аб праблемах з «сувяззю і сеткай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0