Супрацоўнікі службы бяспекі Украіны затрымалі 19-гадовага хлопца, які планаваў зладзіць серыю выбухаў падчас святкавання Дня незалежнасці Украіны, паведамляе Украінская праўда.

Адзначаецца, што затрыманы 19-гадовы юнак быў удзельнікам радыкальнай моладзевай групоўкі.

Члены групоўкі планавалі зладзіць серыю выбухаў у месцах масавага збору людзей у Сумах, дзе юнак жыве.

Пры затрыманні ў яго канфіскавалі гранату Ф-1, а таксама іншыя выбухованебяспечныя прадметы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0