Казакі зноў вывозілі беларускіх дзяцей на мерапрыемствы ў Расію. Пра гэта інфармуе старонка прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Беларусі.

Усё адбылося ў Смаленску пры падтрымцы Смаленскай філіі «Расійскага саюза моладзі» і прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Беларусі.

«У мерапрыемстве ўзялі ўдзел казацкія кадэцкія групы Смаленскага асобнага казацкага таварыства «Цэнтральнае казацкае войска», дэлегацыя казацкай моладзі Беларусі. Гасцямі юных казакаў былі прадстаўнікі ветэранскіх грамадскіх арганізацый, казацкія і моладзевыя творчыя калектывы, пасланцы грамадскіх рухаў», — гаворыцца ў справаздачы. 

Праўда, з далучаных фота выглядае, што і само мерапрыемства, і культурна-адукацыйная праграма былі сумнаватымі. 

Так, беларускім дэлегатам у колькасці пары чалавек паказалі, напрыклад, абшарпаны стары верталёт.

А таксама цацачныя танкі, і далі патрымаць у руках пажарны шлем. На кансервы з сухпайкоў яны глядзелі праз музейнае шкло. 

Актыўная частка была ў зборцы аўтамата і гульні ў лазертаг. 

Прывёз беларускую дэлегацыю Антон Шышмароў з Капыля — самы правы на фота, з «пагонамі» старлея.

Як вынікае з ягонай старонкі УКантакце, Шышмароў — прафесійны баяніст. І асноўныя ягоныя гастролі выпадаюць на ваенныя калектывы Беларусі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?