23 жніўня крама беларускіх рэчаў і адзення Symbal.by запрашае разам адсвяткаваць пяцігоддзе. 

Што будзе:

— зайграюць чатыры вядомыя беларускамоўныя гурты: Akute,:B:N:, NaviBand, Dzieciuki,

— Марыя Ермакова, удзельніца беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», прэзентуе песню «Вятры». Да конкурса, які адбудзецца ў лістападзе ў Польшчы, Марыя пераклала сваю конкурсную песню «Вятры» на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц. На свяце ў «Пясочніцы» Марыя праспявае беларускі варыянт сваёй песні.

А таксама:

— прэзентацыя новай калекцыі цішотак, 

— конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны, 

— фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай. 

Вядучы свята — Аляксей Сапрыкін. 

Пачатак а 18.30. Уваход вольны. 

Падзеі ў FB і VK.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0