Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочай паездкай у Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, піша БелТА.
Кіраўніку дзяржавы паведамяць аб ходзе ўборачнай кампаніі і палявых работ у краіне і рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і раёна. Ён наведае ТАА «ЛідаТэхмаш», дзе азнаёміцца з вытворчай дзейнасцю і перспектывамі развіцця прадпрыемства, тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка таксама наведае Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу і выставу рамеснікаў і народных майстроў.
0
0
0
0
0
0